Пра нас

Пра нас

Адкрытае акцыянернае таварыства "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій" (ААТ "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій") створана ў 1997 годзе. За 26-гадовы перыяд сваёй паспяховай дзейнасці ААТ "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій" рэалізавала вялікую колькасць праектаў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Сёння ААТ "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій" - адзін з асноўных распрацоўшчыкаў праграмных рашэнняў для Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы высокай кваліфікацыі нашых працаўнікоў, ААТ "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій" прыцягваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі да рэалізацыі інавацыйных праектаў дзяржаўнага маштабу.

Цяпер штат ААТ "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій" налічвае звыш 170 супрацоўнікаў у Мінску і Віцебску.

Спецыялізацыяй кампаніі з'яўляецца:

  • аналіз, праектаванне і праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм;
  • дзейнасць па праектаванні, распрацоўцы, абслугоўванні, рэалізацыі, эксплуатацыі праграмных і (або) праграмна-апаратных сродкаў на аснове або з выкарыстаннем рэестра блокаў транзакцый (блокчэйна);
  • дзейнасць па тэхнічнай і (або) крыптаграфічнай абароне інфармацыі, уключаючы прымяненне электроннага лічбавага подпісу;
  • аналіз інфармацыйных патрэб юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (сістэмны аналіз, бізнес-аналіз), кансультаванне па пытаннях выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у мэтах інавацыі (рэінжынірынгу) бізнес-працэсаў з распрацоўкай тэхнічных патрабаванняў да інфармацыйных сістэм і праграмнага забеспячэння;
  • дзейнасць па выданні праграмнага забеспячэння.

Распрацоўка або асобныя этапы распрацоўкі (даследаванне, праектаванне (канструяванне), тэсціраванне, тэхнічныя выпрабаванні) тэхналогій, прылад і сістэм мехатроніка, убудаваных сістэм, праграмна-апаратных сродкаў, праграмна-апаратных комплексаў, кампанентаў і сродкаў вылічальнай тэхнікі і рэалізацыя вынікаў такіх распрацовак з аказаннем паслуг па асваенню іх у вытворчасці.

Адрас: 220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 7

Тэлефон: +375 17 395 29 16

Адрас электроннай пошты: cbt@cbt.by

Час працы: панядзелак - чацвер 8:30 - 17:30, пятніца 8:30 - 16:15

Рэквізіты

Адкрытае акцыянернае таварыства "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій"
Юр.адрас: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 7 220004, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Р/З BY69ММBN30120000010101366474
ААТ "Банк Дабрабыт", БІК банка ММBNBY22
г. Мінск, вул. Камуністычная, 49
УНЗ: 101349508
АКПА 374830975000

icon ААТ "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій" з'яўляецца рэзідэнтам
Парку высокіх тэхналогій
icon ААТ "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій" з'яўляецца членам Навукова-тэхналагічнай асацыяцыі "Інфапарк"

Сістэма менеджменту якасці

З ліпеня 2011 г. у ААТ "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій" функцыянуе сістэма менеджменту якасці праектавання, распрацоўкі, тэсціравання, усталёўкі і суправаджэння праграмнага забеспячэння ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2015.
Сістэма менеджменту якасці ў Таварыстве з'яўляецца сукупнасцю ўзаемазлучаных Палітыкай і мэтамі ў галіне якасці, і з'яўляецца асновай эфектыўнай працы Таварыства.

У лістападзе 2023 года падчас праходжання паўторнага сертыфікацыйнага аўдыту сістэмы менеджменту якасці Таварыства чарговы раз пацвердзіла адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 і атрымала сертыфікат адпаведнасці, зарэгістраваны ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.