Обсудить проект
Дырэкцыя ААТ "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій" з'яўляецца калегіяльным выканаўчым органам кампаніі, які ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва дзейнасцю кампаніі ў адпаведнасці з кампетэнцыяй, вызначанай статутам, і нясе адказнасць за эфектыўнасць яе працы.
Да кампетэнцыі дырэкцыі адносіцца арганізацыя дзейнасці кампаніі ў рамках дасягнення мэт дзейнасці і задач кампаніі, а таксама арганізацыя эфектыўнага функцыянавання сістэмы карпаратыўнага кіравання, у тым ліку сістэмы ўнутранага кантролю, сістэмы кіравання рызыкамі, сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый, сістэмы ўнутранага аўдыту, выкананне мэт і задач, устаноўленых наглядальнай радай у рамках названых сістэм, і інш.
Парадак абрання чальцоў дырэкцыі, а таксама парадак працы дырэкцыі вызначаецца статутам і лакальным прававым актам кампаніі.
Склад дырэкцыі абраны наглядальнай радай у колькасці 3 чалавек, што адпавядае статуту кампаніі. Дырэкцыю ўзначальвае дырэктар, які з'яўляецца кіраўніком кампаніі і аднаасобным выканаўчым органам.
Унутраная ацэнка працы дырэкцыі (яе членаў) праводзіцца штогод назіральнай радай.
Оставьте свои данные, и мы свяжемся с вами
Ваше сообщение отправлено. С вами свяжется менеджер